Logo Polskiego Radia
Print

МАЗ запусьціў продаж грузавых фургонаў і мікрааўтобусаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.05.2019 14:42
Кошт мікрааўтобуса ў стандартнай камплектацыі складае 62 196 рублёў.
здымкі з сайта nn.by

МАЗ запусьціў продаж грузавых фургонаў і мікрааўтобусаў
Менскі аўтамабільны завод афіцыйна запусьціў продаж грузавых фургонаў МАЗ-365022 і мікрааўтобусаў МАЗ-281040, зборачная вытворчасьць якіх разгарнулася ў Берасьці. Кошт мікрааўтобуса ў стандартнай камплектацыі складае 62 196. У параўнаньні з мадэлямі эўрапейскіх вытворцаў выходзіць таньней.
У Берасьці выпускаюць дзьве мадэлі аўтамабіляў. Згаданыя мікрааўтобусы й фургоны аснаджаныя турбадызэльнымі рухавікамі магутнасьцю 150 конскіх сіл і мэханічнымі скрынкамі пасуваньняў. Абедзьве машыны адпавядаюць класу Эўра-5 і могуць выкарыстоўвацца ў краінах СНД, ЭАЭС і ва Ўкраіне.
Мікрааўтобус вылучаюць досыць значныя габарыты і ўмяшчальнасьць. Даўжыня – 6 мэтраў, шырыня – 2,1, вышыня – 2,65 м, а колавая база – 3,57 м. Салён можна выбраць самастойна – ад грузавога да пасажырскага з 16 сядзеньнямі, ня лічачы месца кіроўцы. Для пасажыраў усталяваныя ссоўныя дзьверы. У базавы камплект уваходзяць камфартабэльныя сядзеньні з рэгуляваньнем нахілу сьпінкі, кандыцыянэр, круіз-кантроль і магнітола. Прадугледжаны таксама задні парктронік і электронная сыстэма разьмеркаваньня тармазных высілкаў.
На мікрааўтобусы й фургоны МАЗ дзейнічае гарантыя на 36 месяцаў альбо 100 тыс. км прабегу, у залежнасьці ад таго, якая ўмова наступіць раней.

Менскі аўтамабільны завод афіцыйна запусьціў продаж грузавых фургонаў МАЗ-365022 і мікрааўтобусаў МАЗ-281040, зборачная вытворчасьць якіх разгарнулася ў Берасьці. Кошт мікрааўтобуса ў стандартнай камплектацыі складае 62 196 рублёў. У параўнаньні з мадэлямі эўрапейскіх вытворцаў выходзіць таньней, паведамляе nn.by.

У Берасьці выпускаюць дзьве мадэлі аўтамабіляў. Згаданыя мікрааўтобусы й фургоны аснаджаныя турбадызэльнымі рухавікамі магутнасьцю 150 конскіх сіл і мэханічнымі скрынкамі пасуваньняў. Абедзьве машыны адпавядаюць класу Эўра-5 і могуць выкарыстоўвацца ў краінах СНД, ЭАЭС і ва Ўкраіне.

/

Мікрааўтобус вылучаюць досыць значныя габарыты і ўмяшчальнасьць. Даўжыня – 6 мэтраў, шырыня – 2,1, вышыня – 2,65 м, а колавая база – 3,57 м. Салён можна выбраць самастойна – ад грузавога да пасажырскага з 16 сядзеньнямі, ня лічачы месца кіроўцы. Для пасажыраў усталяваныя ссоўныя дзьверы. У базавы камплект уваходзяць камфартабэльныя сядзеньні з рэгуляваньнем нахілу сьпінкі, кандыцыянэр, круіз-кантроль і магнітола. Прадугледжаны таксама задні парктронік і электронная сыстэма разьмеркаваньня тармазных высілкаў.

На мікрааўтобусы й фургоны МАЗ дзейнічае гарантыя на 36 месяцаў альбо 100 тыс. км прабегу, у залежнасьці ад таго, якая ўмова наступіць раней.

вс

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт