Logo Polskiego Radia
Print

Падвоіліся праблемныя актывы беларускі банкаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.06.2019 14:16
Асноўная прычына гэтага росту - кепскі фінансавы стан беларускіх прадпрыемстваў.
Foto: pixabay.com/CC0

Больш за 80% праблемных актываў знаходзяцца ў дзяржаўных банках, паведамляе партал «Naviny.by».

Згодна з мэтадалёгіяй Нацбанку Беларусі да праблемных актываў адносіцца пратэрмінаваная крэдытная запазычанасьць тэрмінам больш чым 90 дзён. 1 траўня 2018-га года доля праблемных актываў у беларускай банкаўскай сыстэме складала 3,5%. 1 студзеня 2019-га яна павялічылася да 5%, а па стане на 1 траўня дасягнула 6,2%. Гэта азначае рост амаль у два разы.

«Па выніках апошняй ацэнкі доля ўсіх абавязацельстваў дзяржаўных прадпрыемстваў – буйнейшых крэдытных пазычальнікаў, якія з высокай ступеньню верагоднасьці не змогуць разьлічыцца па іх самастойна, склала 14% у адносінах да ВУП», – гаворыцца ў справаздачы Нацбанку аб фінансавай стабільнасьці.

Тэма росту праблемных актываў у банкаўскай сыстэме зноў уздымалася на красавіцкім пашыраным пасяджэньні праўленьня Нацбанку. Падчас якой начальнік упраўленьня фінансавай стабільнасьці Нацбанку Ігар Магілевіч заявіў, што найбольш значны ўплыў на павелічэньне долі таксычных актываў банкаў аказвае кепскі фінансавы стан крэдытаатрымальнікаў – юрыдычных асоб.

Пры гэтым Нацбанк Беларусь пакуль лічыць, што ўзровень кепскіх актываў знаходзіцца ў прымальным дыяпазоне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт