Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны банк зноў пагоршыў прагноз эканомікі з-за «падатковага манэўру»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.06.2019 14:31
Банк прагназуе запаволеньне тэмпаў росту эканомікі Беларусі ў 2019 годзе да 1,8% з 3% у 2018 годзе.
Photo: pixabay.com/CC0

Сусьветны банк зноў пагоршыў прагноз па росьце эканомікі Беларусі ў 2019 годзе з-за «падатковага манэўру» у РФ
Сусьветны банк прагназуе запаволеньне тэмпаў росту эканомікі Беларусі ў 2019 годзе да 1,8% з 3% у 2018 годзе, паведамляецца ў апублікаваным у сераду абноўленым краінавым эканамічным аглядзе.
У красавіку СБ прагназаваў, што ВУП Беларусі ў 2019 годзе можа вырасьці на 2,2% (у студзені СБ прагназаваў рост на ўзроўні 2,7%).
Таксама экспэрты СБ значна пагоршылі ацэнку росту беларускай эканомікі ў 2020-2021 гадах. Па іх прагнозам ВУП Беларусі ў 2020 годзе зможа вырасьці ў межах 1,3% (раней чакаўся рост на 2,4%), у 2021 годзе – 1,2% (2,1%).
Асноўнай прычынай замаруджваньня тэмпаў росту беларускай эканомікі экспэрты СБ лічаць спалучэньне «структурнай нягнуткасьці і пагаршэньнем умоў гандлю на фоне росту двухбаковай эканамічнай напружанасьці з Расеяй, дзе эканамічнай рост будзе нашмат ніжэй, чым чакалася».
Пры гэтым «нават такі сьціплы прагноз (1,8% у 2019 годзе – ІФ) залежыць ад частковай – прынамсі, на ўзроўні 50% – кампэнсацыі страт ад так званага »падатковага манэўру«, лічаць аўтары дакладу.
Яны тлумачаць, што рэалізацыя падатковага манэўру ў РФ »мае на ўвазе страту (у Беларусі – ІФ) экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія ў цяперашні час залічваюцца ў беларускі бюджэт, а таксама больш высокія цэны на сыравіну для беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў«.
»Без такой кампэнсацыі рост можа замарудзіцца яшчэ больш з-за магчымай карэкціроўкі аб'ёму вытворчасьці ў нафтахімічным сэктары, а страту даходаў неабходна будзе кампэнсаваць дадатковай карэкціроўкай у фіскальным сэктары, па прычыне выкананьня абавязацельстваў па пагашэньні доўгу, што адабʼецца на тэмпах эканамічнага росту«, – адзначаецца ў дакладзе.

Сусьветны банк прагназуе запаволеньне тэмпаў росту эканомікі Беларусі ў 2019 годзе да 1,8% з 3% у 2018 годзе, паведамляецца ў апублікаваным у сераду абноўленым краінавым эканамічным аглядзе, паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

У красавіку СБ прагназаваў, што ВУП Беларусі ў 2019 годзе можа вырасьці на 2,2% (у студзені СБ прагназаваў рост на ўзроўні 2,7%).

Таксама экспэрты СБ значна пагоршылі ацэнку росту беларускай эканомікі ў 2020-2021 гадах. Па іх прагнозам ВУП Беларусі ў 2020 годзе зможа вырасьці ў межах 1,3% (раней чакаўся рост на 2,4%), у 2021 годзе – 1,2% (2,1%).

Асноўнай прычынай замаруджваньня тэмпаў росту беларускай эканомікі экспэрты СБ лічаць спалучэньне «структурнай нягнуткасьці і пагаршэньнем умоў гандлю на фоне росту двухбаковай эканамічнай напружанасьці з Расеяй, дзе эканамічнай рост будзе нашмат ніжэй, чым чакалася».

Пры гэтым «нават такі сьціплы прагноз (1,8% у 2019 годзе – ІФ) залежыць ад частковай – прынамсі, на ўзроўні 50% – кампэнсацыі страт ад так званага «падатковага манэўру», лічаць аўтары дакладу.

Яны тлумачаць, што рэалізацыя падатковага манэўру ў РФ «мае на ўвазе страту (у Беларусі – ІФ) экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія ў цяперашні час залічваюцца ў беларускі бюджэт, а таксама больш высокія цэны на сыравіну для беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў». «Без такой кампэнсацыі рост можа замарудзіцца яшчэ больш з-за магчымай карэкціроўкі аб'ёму вытворчасьці ў нафтахімічным сэктары, а страту даходаў неабходна будзе кампэнсаваць дадатковай карэкціроўкай у фіскальным сэктары, па прычыне выкананьня абавязацельстваў па пагашэньні доўгу, што адабʼецца на тэмпах эканамічнага росту», – адзначаецца ў дакладзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт