Logo Polskiego Radia
Print

11-клясьнікі даведаліся, што зьяўляюцца членамі БРСМ, хоць нікуды не ўступалі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.06.2019 17:12
У БРСМ заявілі, што гэта правакацыя, накіраваная на падрыў аўтарытэту моладзевай арганізацыі.
фота: БРСМ

11-клясьнікі даведаліся, што зьяўляюцца членамі БРСМ і плацяць унёскі, хоць нікуды не ўступалі.
23 мая вучаніца адной са сталічных гімназій выпадкова даведалася, што складаецца ў БРСМ і нават плаціць сяброўскія складкі. Хоць, сьцьвярджае дзяўчына, яна ніколі туды не ўступала.
Пра новы факт сваёй біяграфіі вучаніца даведалася з чата свайго клясу. Хтосьці падзяліўся фота дакумэнта, на якім стаялі імёны 39 чалавек з 9-11 класаў і іх подпісы.
- Але мы гэтыя подпісы не ставілі. Больш за тое – ніхто з нас нават ня быў у курсе, што складаецца ў БРСМ.
З дакумэнта можна зразумець, што гэта быў не ўступны ўзнос (насупраць гэтай графы стаіць прочырк), а пэрыядычны, то бок усе пералічаныя ў сьпісе ўжо складаюцца ў БРСМ. Сума ўзносу – 1 рубель. Ведамасьць запоўненая адным почыркам і адным колерам ручкі, подпісы – рознымі. Адрасавана яна в.а. першага сакратара Савецкага раённага камітэта ГА «БРСМ» А.А. Маркоўскай.
Пра тое, што адбылося, даведаліся бацькі 11-класнікаў. Класная кіраўніца паабяцала даведацца, што адбылося. На наступным дзень, распавядае дзяўчына, на пятым уроку да іх у кляс прыйшла намесьнік дырэктара з выбачэньнямі за «інцыдэнт». Нібыта, пэдагог-арганізатар будзе звольненая па артыкуле за парушэньне – падробку дакумэнтаў.
У БРСМ заявілі, што гэта правакацыя, накіраваная на падрыў аўтарытэту моладзевай арганізацыі.

11-клясьнікі даведаліся, што зьяўляюцца членамі БРСМ і плацяць унёскі, хоць нікуды не ўступалі. Гісторыю апісвае tut.by.

23 мая вучаніца адной са сталічных гімназій выпадкова даведалася, што складаецца ў БРСМ і нават плаціць сяброўскія складкі. Хоць, сьцьвярджае дзяўчына, яна ніколі туды не ўступала.

Пра новы факт сваёй біяграфіі вучаніца даведалася з чата свайго клясу. Хтосьці падзяліўся фота дакумэнта, на якім стаялі імёны 39 чалавек з 9-11 класаў і іх подпісы.

- Але мы гэтыя подпісы ня ставілі. Больш за тое – ніхто з нас нават ня быў у курсе, што складаецца ў БРСМ.

З дакумэнта можна зразумець, што гэта быў не ўступны ўзнос (насупраць гэтай графы стаіць прочырк), а пэрыядычны, то бок усе пералічаныя ў сьпісе ўжо складаюцца ў БРСМ. Сума ўзносу – 1 рубель. Ведамасьць запоўненая адным почыркам і адным колерам ручкі, подпісы – рознымі.

Пра тое, што адбылося, даведаліся бацькі 11-класнікаў. Класная кіраўніца паабяцала даведацца, што адбылося. На наступны дзень, распавядае дзяўчына, на пятым уроку да іх у кляс прыйшла намесьнік дырэктара з выбачэньнямі за «інцыдэнт». Паводле яе слоў, пэдагог-арганізатар будзе звольненая па артыкуле за парушэньне – падробку дакумэнтаў.

У БРСМ заявілі, што гэта правакацыя, накіраваная на падрыў аўтарытэту моладзевай арганізацыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт