Logo Polskiego Radia
Print

Палова беларускіх ІП хочуць зачыніцца

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.06.2019 15:11
Больш за ўсё жадаючых «сысьці» у Менску – 51%.
Photo: Chronomarchie/pixabay.com/Pixabay License

У Беларусі індывідуальныя прадпрымальнікі губляць пазыцыі на рынку, піша партал Tut.by.

У студзені-красавіку гэтага года на ІП і фізычных асоб прыпадала 9,6% ад усяго розьнічнага таваразвароту у Беларусі, а год назад было 11,3%.

Таксама скарацілася і ўдзельная вага індывідуальных прадпрымальнікаў і фізычных асоб у розьнічным таваразвароце. Па прысутнасьці ІП і фізычных асоб у тавараабароце лідэрамі зьяўляюцца Гарадзенская, Берасьцейская ды Віцебская вобласьці – 13,4% і па 13,1% адпаведна. У аўтсайдэрах – Менск і Менская вобласьць, дзе на ІП прыходзіцца 6,8% і 7,6% рынку адпаведна.

У Беларусі працягвае скарачацца колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца розьнічным гандлем. Паводле дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, на 1 красавіка гэтага года іх было 66 325, а годам раней – на 707 больш.

Амаль палова індывідуальных прадпрымальнікаў – 46% – плянуюць зачыніць свой бізнэс цягам бліжэйшага часу. Больш за ўсё жадаючых «сысьці» у Менску ды Менскай вобласьці – 51%.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт