Logo Polskiego Radia
Print

Экспарт беларускай нафты спынены ўжо 1,5 месяца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.06.2019 13:12
Такім чынам адбылося пасьля інцыдэнту з бруднай расейскай нафтай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Экспарт беларускай нафты спынены ўжо 1,5 месяца
Такім чынам адбылося пасьля інцыдэнту з бруднай расейскай нафтай.
Няякасная расейская нафта, якая вывела са строю нафтаправод „Дружба”, прывяла да спыненьня экспарту беларускай нафты, паведамляе „Свабода” са спасылкай на Tut.by.
„Так, экспарт беларускай нафты стаіць. Аднаўленьне паставак прагназуем зь ліпеня”, — сказалі ў „Белнафтахіме”. У канцэрне спадзяюцца навярстаць аб’ёмы экспарту да канца году.
Раней паведамлялася, што з 10 чэрвеня павінна адкрыцца польскае адгалінаваньне нафтаправоду „Дружба”.
У Беларусі здабычай нафты займаецца дзяржкампанія „Беларуснафта”. За год яна здабывае 1,65 млн тон нафты. Уся беларуская нафта ідзе на экспарт.
„Гэта выгадна дзяржаве, таму што ўсё экспартнае мыта паступае ў бюджэт. Па-другое, гэта валютная выручка, якая станоўча ўплывае на гандлёвы балянс краіны”, — тлумачыў Tut.by намесьнік гендырэктара „Беларуснафты” Сяргей Каморнікаў.
Беларускія заводы вырабляюць маторнае паліва з расейскай нафты, а „Беларуснафта” набывае нафтапрадукты ў айчынных НПЗ для рэалізацыі ў розьніцу й оптам.
аз

Няякасная расейская нафта, якая вывела са строю нафтаправод „Дружба”, прывяла да спыненьня экспарту беларускай нафты, паведамляе „Свабода” са спасылкай на Tut.by.

„Так, экспарт беларускай нафты стаіць. Аднаўленьне паставак прагназуем зь ліпеня”, — сказалі ў „Белнафтахіме”. У канцэрне спадзяюцца навярстаць аб’ёмы экспарту да канца году.

Раней паведамлялася, што з 10 чэрвеня павінна адкрыцца польскае адгалінаваньне нафтаправоду „Дружба”.У Беларусі здабычай нафты займаецца дзяржкампанія „Беларуснафта”. За год яна здабывае 1,65 млн тон нафты. Уся беларуская нафта ідзе на экспарт.

„Гэта выгадна дзяржаве, таму што ўсё экспартнае мыта паступае ў бюджэт. Па-другое, гэта валютная выручка, якая станоўча ўплывае на гандлёвы балянс краіны”, — тлумачыў Tut.by намесьнік гендырэктара „Беларуснафты” Сяргей Каморнікаў.

Беларускія заводы вырабляюць маторнае паліва з расейскай нафты, а „Беларуснафта” набывае нафтапрадукты ў айчынных НПЗ для рэалізацыі ў розьніцу й оптам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт