Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся суд па справе былога памочніка Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.06.2019 17:03
Раўнейка ўваходзіў у кадравы рэестар кіраўніка дзяржавы, таму дазвол на апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы павінен быў даваць асабіста Аляксандр Лукашэнка.
Сяргей РаўнейкаСяргей РаўнейкаФота: instagram.com/@grodno_oblispolkom


Пачаўся суд па справе Сяргея Раўнейкі – яму пагражае да 15-ці гадоў зьняволеньня. Былога памочніка Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласьці затрымалі год таму. Як паведамлялі ў КДБ, яго затрымалі падчас атрыманьня хабару ў памеры 200 тыс. даляраў. Хто менавіта перадаваў хабар і за якія менавіта «паслугі» – не паведамлялася, паведамляе Радыё «Рацыя».

Справа Раўнейкі засакрэчаная, Вярхоўны суд адмовіўся нават назваць дату пачатку працэсу, аднак як стала вядома TUT.by, судзіць былого чыноўніка пачалі сёньня, 11 чэрвеня, а справу засакрэцілі, бо ў матэрыялах утрымліваюцца дзяржаўныя таямніцы.

Раўнейка ўваходзіў у кадравы рэестар кіраўніка дзяржавы, таму дазвол на апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы павінен быў даваць асабіста Аляксандр Лукашэнка.

На пасадзе памочніка Лукашэнкі па Гарадзеншчыне Сяргей Раўнейка прабыў амаль тры гады – з чэрвеня 2015, а ўжо ў 2016-м, паводле дадзеных КДБ, пачаў вымагаць і атрымліваць хабар.

Раней экс-чыноўнік працаваў у Камітэце дзяржкантролю, да затрыманьня таксама ўзначальваў Гарадзенскае аддзяленьне фэдэрацыі бокса.

Сяргею Раўнейку – 50 гадоў, юбілей ён сустрэў ужо ў СІЗА КДБ. У яго двое дарослых дзяцей: сын жыве ў Менску, а дачка – у Берасьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт