Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі стала таньнейшым паліва

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.06.2019 15:08
Цэны на маторнае паліва на АЗС Беларусі з 16 чэрвеня зьмяншаюцца на 1 капейку.
Фота: pixabay.com

З 16 чэрвеня ў Беларусі стала таньнейшым маторнае паліва. Пра гэта паведамілі ў кампаніі «Белнафтахім»: «У адпаведнасьці з прынятай канцэрнам палітыкай паэтапнага зьмяненьня цэн на аўтамабільнае паліва і ў сувязі са зьніжэньнем коштаў на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, розьнічныя цэны на маторнае паліва на АЗС з 16 чэрвеня 2019 г. зьмяншаюцца на 1 капейку».

Кошт бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,57 руб., АІ-95-К5-Эўра — 1,67 руб., АІ-98-К5-Эўра — 1,89 руб., ДП — 1,67 руб.

Belneftekhim.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт