Logo Polskiego Radia
Print

У мінулым годзе ў Беларусі 895 чалавек зьвярнуліся па атрыманьне статусу бежанца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2019 16:37
Значны рост грамадзян, якія маюць патрэбу ў абароне, назіраецца з 2014 года.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

У мінулым годзе ў Беларусі 895 чалавек зьвярнуліся па атрыманьне статусу бежанца. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Упраўленьня вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Жан-Іў Бушардзі на прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Па словах Бушардзі, толькі ў 2018 годзе па прадастаўленьне абароны ў Беларусі зьвярнуліся 895 чалавек, што на 150 заяўнікаў больш, чым было ў 2017-м. Большасьць з іх – грамадзяне Ўкраіны, Аўганістана і Сірыі.
Значны рост грамадзян, якія маюць патрэбу ў абароне, назіраецца з 2014 года, – іх колькасьць вырасла ў чатыры-шэсьць разоў. У гэтым годзе за абаронай зьвярнуўся 331 замежны грамадзянін, паведаміў у сваю чаргу кіраўнік Дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. Больш за 85% грамадзян, якія зьвярнуліся па абарону, засталіся ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Упраўленьня вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Жан-Іў Бушардзі на прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры, паведамляе Тэлеграф.

Па словах Бушардзі, толькі ў 2018 годзе па прадастаўленьне абароны ў Беларусі зьвярнуліся 895 чалавек, што на 150 заяўнікаў больш, чым было ў 2017-м. Большасьць з іх – грамадзяне Ўкраіны, Аўганістана і Сірыі.

Значны рост грамадзян, якія маюць патрэбу ў абароне, назіраецца з 2014 года, – іх колькасьць вырасла ў чатыры-шэсьць разоў. У гэтым годзе за абаронай зьвярнуўся 331 замежны грамадзянін, паведаміў у сваю чаргу кіраўнік Дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. Больш за 85% грамадзян, якія зьвярнуліся па абарону, засталіся ў Беларусі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт