Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь атрымае 4 млн эўра на сканэр у Бераставіцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.06.2019 15:18
Запуск сканэра скароціць час праверкі транспартных сродкаў да 10-15 хвілін.
Кантрольна-прапускны пункт «Бераставіца»Кантрольна-прапускны пункт «Бераставіца»фота: Памежная служба Беларусі

Беларусь атрымае падтрымку Эўрапейскага Зьвязу ў памеры 4 мільёнаў эўра. Гэтыя сродкі павінны быць выкарыстаны для ўстаноўкі сканэра і будаўніцтва інфраструктуры на мяжы на КПП Бераставіца- Баброўнікі - у Гарадзенскай вобласьці. Інвэстыцыі будуць рэалізаваны ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна".

Запуск сканэра на памежным пераходзе ў Бераставіцы скароціць час праверкі транспартных сродкаў да 10-15 хвілін. Традыцыйная ручная праверка аўтамабіля часам займае 8 гадзін.

З пачатку года было выяўлена больш за 600 парушэньняў заканадаўства падчас перасячэньня мяжы ў Гарадзенскай вобласьці на суму двух мільёнаў сямсот тысяч рублёў або пяці мільёнаў злотых.

Новая рэнтгенаўская апаратура на пераходзе "Бераставіца" дазволіць ня толькі палегчыць працу беларускіх мытнікаў, але і забясьпечыць лепшыя ўмовы для вадзіцеляў. Ім будзе прадастаўлены пакой, у якім яны змогуць заставацца падчас сканаваньня транспартных сродкаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт