Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь чакае ад Расеі кампэнсацыі за падатковы манэўр

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.06.2019 16:24
Беларусь страціла 3,6 млрд даляраў, а ў будучыні страціць яшчэ 10,6 млрд.
pxhere.com, CC0 Public Domain

Беларускі бок працягвае разьлічваць на кампэнсацыю Расеяй наступстваў падатковага манэўру, заявіў пасол у Маскве Уладзімір Сямашка ў інтэрвію расейскаму інфармагенцтву ТАСС – паведамляе БелаПАН.

Так званы падатковы манэўр пачаўся ў нафтавай галіне Расіі ў 2015 годзе, нагадаў Сямашка. Да 2018 года праходзіў яго першы этап. У 2019 годзе пачаўся яго завяршальны этап, які будзе доўжыцца да 2025 года.

"На першым этапе манеўру Беларусь страціла 3,6 млрд даляраў, якія нам ніяк не кампэнсаваныя, — заявіў пасол. — Калі ўсё пакінуць так, як ёсьць, то за час, які застаўся да завяршэньня падатковага манеўру, Беларусь страціць яшчэ 10,6 млрд даляраў пры сусветнай цане нафты 70 даляраў за бараль і 8,8 млрд даляраў пры кошце 60 даляраў за бараль. А затым беларускія нафтаперапрацоўшчыкі будуць цалкам выведзеныя на сусьветную цану нафты, у выніку чаго Беларусь будзе штогод пераплачваць Расеі па 3 млрд даляраў".

"Мы ў бягучым годзе ўжо істотна паднялі кошты на нафтапрадукты на ўнутраным рынку. Але далей рабіць гэта немагчыма", — заявіў Сямашка.

Па-першае, растлумачыў ён, пакупная здольнасьць грамадзян Беларусі не дазваляе гэтага зрабіць, а па-другое, "у нас і так ужо дыспарытэт цэн на бэнзіны і дызельнае паліва з Расіяй дзесьці ў памеры 8—10%". "Калі гэтая розніца ў коштах стане большай, то паўстане новая праблема масавага ўвозу ў Беларусь з Расеі танных нафтапрадуктаў, — сказаў Сямашка. – Таму беларускі бок працягвае разьлічваць на кампэнсацыю Расеяй наступстваў манэўру”.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт