Logo Polskiego Radia
Print

„Белавія” пакуль не рэагуе на забарону Пуціна лятаць у Грузію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2019 11:14
Самалёты „Белавія” лятаюць зь Менска ў Тбілісі, Батумі - як і да канфлікту паміж Расеяй і Грузіяй.
Белавія EW-366PA, Боінг 737-31SБелавія EW-366PA, Боінг 737-31SАўтар: Anna Zvereva from Tallinn, Estonia - Belavia, EW-366PA, Boeing 737-31S, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=65004670

„Белавія” пакуль не рэагуе на забарону Пуціна лятаць у Грузію
Самалёты „Белавія” лятаюць зь Менска ў Тбілісі, Батумі - як і да канфлікту паміж Расеяй і Грузіяй.
Колькасьць авіярэйсаў паміж Беларусьсю й Грузіяй пакуль не зьмянілася. Самалёты „Белавія” штодня лятаюць зь Менска ў Тбілісі, Батумі й назад — як і да канфлікту паміж Расеяй і Грузіяй.
У прэс-службе „Белавія” Эўрарадыё паведамілі, што пакуль не ведаюць, ці будуць адкрыты новыя рэйсы.
Прэзыдэнт Расіі Ўладзімір Пуцін з 8 ліпеня забараніў расейскім авіякампаніям лятаць у Грузію, а грузінскім — у Расею. Продаж білетаў на даты пасьля 8 ліпеня спынены. Пасажыры, якія набылі білеты загадзя, вымушаныя здаваць іх авіяперавозчыкам.
Пасьля анексіі Крыма ў 2014 годзе, калі былі спынены прамыя авіязносіны паміж Расеяй і Ўкраінай, „Белавія” адкрыла дадатковыя рэйсы паміж Масквой, Менскам і Кіевам.
Нацыянальны аэрапорт Менск стаў папулярным перасадачным аэрапортам на гэтым кірунку. У 2015 годзе былі адкрыты рэйсы з Нацыянальнага аэрапорта Менск у Харкаў і Адэсу.
Усё гэта дазволіла беларускай авіякампаніі сур'ёзна нарасьціць пасажырапаток. У 2015 годзе „Белавія” ўпершыню ў сваёй гісторыі перавезла больш за 2 млн пасажыраў, у 2016-м гэта лічба ўзрасла да 2 млн 488 тысяч. Па выніках 2017 года колькасьць пасажыраў „Белавія” дасягнула 3 млн чалавек. А па сацсетках стаў гуляць мем - „Адвязём вас у краіны, зь якімі пасварыўся ваш прэзыдэнт”.
аз

Колькасьць авіярэйсаў паміж Беларусьсю й Грузіяй пакуль не зьмянілася. Самалёты „Белавія” штодня лятаюць зь Менска ў Тбілісі, Батумі й назад — як і да канфлікту паміж Расеяй і Грузіяй. У прэс-службе „Белавія” Эўрарадыё паведамілі, што пакуль не ведаюць, ці будуць адкрыты новыя рэйсы.

Прэзыдэнт Расіі Ўладзімір Пуцін з 8 ліпеня забараніў расейскім авіякампаніям лятаць у Грузію, а грузінскім — у Расею. Продаж білетаў на даты пасьля 8 ліпеня спынены. Пасажыры, якія набылі білеты загадзя, вымушаныя здаваць іх авіяперавозчыкам.

Пасьля анексіі Крыма ў 2014 годзе, калі былі спынены прамыя авіязносіны паміж Расеяй і Ўкраінай, „Белавія” адкрыла дадатковыя рэйсы паміж Масквой, Менскам і Кіевам.

Нацыянальны аэрапорт Менск стаў папулярным перасадачным аэрапортам на гэтым кірунку. У 2015 годзе былі адкрыты рэйсы з Нацыянальнага аэрапорта Менск у Харкаў і Адэсу.

Усё гэта дазволіла беларускай авіякампаніі сур'ёзна нарасьціць пасажырапаток. У 2015 годзе „Белавія” ўпершыню ў сваёй гісторыі перавезла больш за 2 млн пасажыраў, у 2016-м гэта лічба ўзрасла да 2 млн 488 тысяч. Па выніках 2017 года колькасьць пасажыраў „Белавія” дасягнула 3 млн чалавек. А па сацсетках стаў гуляць мем - „Адвязём вас у краіны, зь якімі пасварыўся ваш прэзыдэнт”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт