Logo Polskiego Radia
Print

Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект аб амністыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.06.2019 13:01
Чакаецца, што на волю выйдуць больш за шэсьць з паловай тысяч чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект аб амністыі
Чакаецца, што на волю выйдуць больш за шэсьць з паловай тысяч чалавек.
Палата прадстаўнікоў 28 чэрвеня прыняла адразу ў двух чытаньнях законапраект аб амністыі. Чакаецца, што на волю выйдуць больш за шэсьць з паловай тысяч чалавек.
Прэзэнтаваў дакумэнт міністар унутраных спраў Юрый Караеў, паведамляе БелаПАН.
„У нашай дзяржаве заўсёды прымяняецца прынцып гуманізму да асоб, якія ўчынілі злачынства”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, тэрмін выкананьня закона аб амністыі працягнуты з шасьці да дзевяці месяцаў. Законапраект, у прыватнасьці, прапаноўвае скараціць на год тэрмін пакараньня для асоб, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1, 2 і 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Для асоб, якія ўчынілі злачынства ў непаўналетнім узросьце, тэрмін пакараньня будзе скарочаны на два гады.
Караеў падкрэсьліў, што амністыя не закране асоб, асуджаных за карупцыйныя злачынствы.
Паводле яго інфармацыі, законапраект аб амністыі традыцыйна прадугледжвае вызваленьне ад пакараньня так званай льготнай катэгорыі асоб: непаўналетніх, цяжарных, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, інвалідаў І і ІІ груп, асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пэнсійнага ўзросту, хворых на актыўную форму тубэркулёзу, анкалягічныя захворваньні другой, трэцяй, чацьвёртай клінічных груп, ВІЧ-інфікаваных з 3-й і 4-й стадыямі захворваньня, вэтэранаў баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, атрымалі раненьні, калецтвы, захворваньні ў пэрыяд праходжаньня ваеннай службы.
Такія асобы падлягаюць вызваленьню ад пакараньня ў выглядзе грамадзкіх работ, штрафу, пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады, папраўчых работ, абмежаваньня волі, пазбаўленьня волі, а таксама іншых мер крымінальнай адказнасьці.
Караеў адзначыў, што амністыя будзе распаўсюджвацца на асоб, якія цалкам кампэнсавалі ўрон і добра характарызаваліся падчас адбыцьця пакараньня.
Паводле слоў кіраўніка МУС, амністыя не закране асуджаных за забойства (ч. 2 арт. 139 КК), згвалтаваньне (чч. 2, 3 арт. 166 КК), палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў (ч. 2 арт. 168 КК), учыненьне ДТЗ у нецьвярозым стане з загінулымі й пацярпелымі (чч. 4, 5 арт. 317 КК), здраду дзяржаве, шпіянаж (артыкулы 356—362 КК), паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта (арт. 367 КК), атрыманьне бязвыплатнай замежнай дапамогі ў парушэньне заканадаўства (арт. 369.2 КК), парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 369.3 КК), злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (артыкулы 421—422, чч. 2 і 3 арт. 424 КК), бязьдзейнасьць службовай асобы (чч. 2 і 3 арт. 425 КК), перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў (чч. 2 і 3 арт. 426 КК ).
Як адзначыў Караеў, паводле амністыі з папраўчых устаноў закрытага тыпу будзе вызвалена шэсьць тысяч чалавек, з устаноў адкрытага тыпу — 685.
За прыняцьце законапраекта ў другім чытаньні прагаласавалі 104 дэпутаты.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт