Logo Polskiego Radia
Print

Адбудуцца зьмены ў аўтобусным спалучэньні Берасьце-Беласток

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.07.2019 17:12
Ад 8 ліпеня на кірунку Берасьце-Беласток зьявіцца яшчэ адзін перавозчык.
pixabay.com/Public Domain CC0

Адбудуцца зьмены ў аўтобусным спалучэньні Берасьце-Беласток
Ад 8 ліпеня на кірунку Берасьце-Беласток зьявіцца яшчэ адзін перавозчык.
На сайце берасьцейскага аўтавакзала зьявілася інфармацыя аб магчымым прыпыненьні абслугоўваньня маршруту Берасьце-Беласток ад 1 жніўня.
Пра тое, з чым гэта зьвязана, распавялі ў дыспэтчарскім аддзеле вакзала, паведамляе „Радыё Рацыя”.
„Адпаведныя дакумэнты ў беларускага перавозчыка скончваюцца. Яны падалі дакумэнты ў міністэрства яшчэ некалькі месяцаў таму. Яны пакуль яшчэ не разгледжаны, калі яны пасьпеюць атрымаць дакумэнты, дазволы новыя да 1-га жніўня, то яны паедуць адразу. Яны былі выдадзены на пяць гадоў, гэтыя пяць гадоў мінаюць, яны падалі на паўторныя. Пакуль яны яшчэ не разгледжаны, там польскі перавозчык унёс нейкія зьмены ў расклад”, - распавялі ў дыспэтчарскім аддзеле вакзала.
Нягледзячы на няпэўнасьць са згаданым спалучэньнем, у дыспэтчараскай вакзалу паведамілі, што ад 8 ліпеня на кірунку Берасьце-Беласток зьявіцца яшчэ адзін перавозчык.
„У дадзеным выпадку польскі а 10:00 гадзіне будзе зь Берасьця адпраўляцца, зь Беластока а 19:00. Шэсьць дзён на тыдзень – з панядзелка па суботу. Новы перавозчык Trans Logistic”- паведамілі дыспэтчары.
Сайт сыстэмы продажу квіткоў на аўтобусы ticketbus.by пацьвярджае наяўнасьць новага перавозчыка на маршруце Берасьце-Беласток ад 8 ліпеня.
З раскладам можна азнаёміцца на згаданай старонцы. Пасьля таго, як у 2011 годзе адмянілі цягнік Высока-Літоўск-Чаромха, каб трапіць у Беласток зь Берасьця публічным транспартам трэба было рабіць перасадкі ў Гародні, Белай Падляскай ці Варшаве. Толькі апошнім часам зьявіліся рэгулярныя прамыя аўтобусныя спалучэньні паміж гарадамі, якія знаходзяцца на адлегласьці 135 кілямэтраў.
аз

На сайце берасьцейскага аўтавакзала зьявілася інфармацыя аб магчымым прыпыненьні абслугоўваньня маршруту Берасьце-Беласток ад 1 жніўня.Пра тое, з чым гэта зьвязана, распавялі ў дыспэтчарскім аддзеле вакзала, паведамляе „Радыё Рацыя”.

„Адпаведныя дакумэнты ў беларускага перавозчыка скончваюцца. Яны падалі дакумэнты ў міністэрства яшчэ некалькі месяцаў таму. Яны пакуль яшчэ не разгледжаны, калі яны пасьпеюць атрымаць дакумэнты, дазволы новыя да 1-га жніўня, то яны паедуць адразу. Яны былі выдадзены на пяць гадоў, гэтыя пяць гадоў мінаюць, яны падалі на паўторныя. Пакуль яны яшчэ не разгледжаны, там польскі перавозчык унёс нейкія зьмены ў расклад”, - распавялі ў дыспэтчарскім аддзеле вакзала.

Нягледзячы на няпэўнасьць са згаданым спалучэньнем, у дыспэтчараскай вакзалу паведамілі, што ад 8 ліпеня на кірунку Берасьце-Беласток зьявіцца яшчэ адзін перавозчык.

„У дадзеным выпадку польскі а 10:00 гадзіне будзе зь Берасьця адпраўляцца, зь Беластока а 19:00. Шэсьць дзён на тыдзень – з панядзелка па суботу. Новы перавозчык Trans Logistic”- паведамілі дыспэтчары.

Сайт сыстэмы продажу квіткоў на аўтобусы ticketbus.by пацьвярджае наяўнасьць новага перавозчыка на маршруце Берасьце-Беласток ад 8 ліпеня.

З раскладам можна азнаёміцца на згаданай старонцы. Пасьля таго, як у 2011 годзе адмянілі цягнік Высока-Літоўск-Чаромха, каб трапіць у Беласток зь Берасьця публічным транспартам трэба было рабіць перасадкі ў Гародні, Белай Падляскай ці Варшаве. Толькі апошнім часам зьявіліся рэгулярныя прамыя аўтобусныя спалучэньні паміж гарадамі, якія знаходзяцца на адлегласьці 135 кілямэтраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт