Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь: цэны растуць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.08.2011 14:42
На 10% павысіліся тарыфы на прыродны газ, на 6% - на менскі гарадзкі транспарт.

На 10% з 1 жніўня ў Беларусі павялічыліся тарыфы для насельніцтва на прыродны газ і цеплазабесьпячэньне. Такое рашэньне ўводзіць пастанова Савета міністраў № 1031, апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

У адпаведнасьці з дакумэнтам, 1 жніўня тарыф на цеплавую энергію для патрэбаў ацяпленьня й гарачага водазабесьпячэньня павялічваецца на 9,9% — з 43 тыс. 458,3 рубля да 47 тыс. 804,1 рубля.

Кошт для насельніцтва прыроднага газу 1 жніўня ў сярэднім таксама павялічваецца на 10%. У прыватнасьці, кошт 1 куб. м прыроднага газу для грамадзян, кватэры якіх абсталяваны газавымі лічыльнікамі, павялічыўся з 848,7 да 933,6 рубля.

У сваю чаргу, у Менску на 6% (50 рублёў) падаражэў праезд на гарадзкім траспарце. Ад сёньняшняга дня за адну паездку пасажыры будуць плаціць 900 рублёў, у кіроўцы білет будзе каштаваць 1 000 рублёў.

У экспрэсах цана складзе 1 350 рублёў. У маршрутках — ад 2 200 рублёў да 2 830 руб. Месячны праязны на адзін від транспарту будзе каштаваць 35 480 рублёў.
Нагадаем, цягам мінулых дзён падаражаў таксама праезд на грамадзкім транспарце ў рэгіёнах.

Цэны білетаў вызначаюцца абласнымі й раённымі выканаўчымі камітэтамі пасьля кансультацыі зь Міністэрствам фінансаў.

nn.by/БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт