Замежная прэса - пад кантроль
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        01.09.2011 14:35
                    
                                 
                
                
                    На распаўсюд замежных СМІ ў Беларусі неабходны дазвол Мінінфарму.
                
                
                
                
               
                
                         
  Прадукцыя замежных СМІ можа быць распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі толькі пасьля атрыманьня дазволу ў Міністэрстве інфармацыі, - паведамілі ў міністэрстве, камэнтуючы парадак распаўсюджваньня замежных газэт і часопісаў у Беларусі.
Як патлумачылі ў ведамстве, парадак выдачы дазволу на распаўсюд прадукцыі замежных СМІ рэгулюецца адпаведным палажэньнем, зацьверджаным пастановай Савета міністраў Беларусі ад 2 сьнежня 2008 году № 1849.
У выпадку невыкананьня патрабаваньняў заканадаўства парушальнік можа быць прыцягнуты да адказнасьці на падставе Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
БелТА/аз