Logo Polskiego Radia
Print

Спэцназ затрымаў Манаева

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2011 16:43
У Менску затрыманы заснавальнік НІСЭПД Алег Манаеў. Шукалі «наркотыкі й зброю» - пасьпеў па тэлефоне паведаміць Манаеў.

belsat.eu
belsat.eu

Яго затрымаў спэцназ на Плошчы Перамогі. Шукалі «наркотыкі й зброю» - пасьпеў па тэлефоне паведаміць Манаеў.

Ён выходзіў з мэтро, ішоў у пасольства Польшчы, дзе была заплянавана сустрэча з кіраўніком дыппрадстаўніцтва. Пасьля гэтага яго адвезьлі ў невядомым кірунку.

Пра гэта паведаміў адзін з экспэртаў НІСЭПД Аляксандар Сасноў.

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) — найстарэйшы ў Беларусі недзяржаўны дасьледчы цэнтар, створаны ў лютым 1992 году групай навукоўцаў, журналістаў, палітыкаў і бізнэсмэнаў.

НІСЭПД праводзіць дасьледаваньні ў сфэры сацыялёгіі, эканомікі й паліталёгіі, займаецца інфармацыйна-кансультатыўнай, выдавецкай дзейнасьцю, праводзіць канфэрэнцыі, сэмінары й прафэсійныя трэнінгі.

У красавіку 2005 году інстытут быў ліквідаваны па рашэньні Вярхоўнага суда Беларусі й пазьней зарэгістраваны ў Летуве як грамадзкая ўстанова.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт