Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Міхалок не плянуе вяртацца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.10.2011 16:23
Сяргей Міхалок пакуль не плянуе вяртацца ў Беларусь. Лідэр „Ляпісаў” вырашыў на бліжэйшае паўгоду застацца ў Маскве.

/

У размове зь беларускімі незалежнымі СМІ Міхалок зазначыў, што ён застаецца ў Маскве не таму, што баіцца судовых разьбіральніцтваў, а таму што хоча спакойна займацца музыкай. Лідар „Ляпісаў” патлумачыў, што на паўгоду наперад расьпісаныя гастролі, і гэта для музыкі галоўнае.

Спэцыялісты па юрыспрудэнцыі лічаць, што калі Сяргей Міхалок вернецца ў Менск, то на час разьбіральніцтва хутчэй за ўсё зь яго возьмуць падпіску аб нявыездзе і, магчыма нават, забяруць пашпарт.

Тым часам беларуская пракуратура адправіла словы Міхалка на аналіз. Прызначаная лінгвістычная экспэртыза. Экспэрты павінны вызначыць, ці галоўны «Ляпіс», выказваючыся ў шэрагу інтэрвію, абразіў Аляксандра Лукашэнку ці, не.

Тэрмін пракурорскай праверкі працягнуты на тры месяцы.

euroradyjo/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт