Logo Polskiego Radia
Print

Народны сход - падсумаваньне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.11.2011 12:59
У Менску й рэгіёнах прайшлі Народныя сходы. Ёсьць першыя затрыманьні.

/

Народны сход у Менску закончыўся затрыманьнем некалькіх чалавек, у тым ліку Віктара Івашкевіча й Вінцука Вячоркі, якія пасьля нейкага часу былі адпушчаныя з пастарунку.

У акцыі на плошчы Бангалор удзельнічалі каля 40 чалавек ды шмат міліцыянтаў і людзей у цывільным, якія здымалі мерапрыемства на відэа.

На акцыю ў Слоніме сабраліся толькі некалькі актывістаў і сход, па словах грамадзкага актывіста са Слоніма Івана Бедкі, не адбыўся.

У Горадні таксама праводзіць Народны сход ніхто нават не зьбіраўся. Лідэр абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, кажа, што сёньня гэта зрабіць нерэальна.

У Гомелі журналіст агенцтва БелаПАН Анатоль Гатоўчыц і грамадзкі актывіст Уладзімер Няпомняшчых дастаўлены ў РАУС Чыгуначнага раёну Гомеля. Апрача іх, паводле гомельскага праваабаронцы й юрыста Леаніда Судаленкі затрыманыя грамадзкія актывісты Васіль Такарэнка, Ільля Міронаў, Валер Сьляпухін, Зьміцер Карашкоў, Мікалая Бянько, Андрэй Цянюта, Юры Захаранка, Віктар Адзіночанка.

У Магілёве й Бабруйску сходы не адбыліся. У аргкамітэтах заяўляюць, што ва ўмовах рэпрэсіяў склікаць людзей на сходы яны ня маюць права.

У Народным сходзе ў Баранавічах удзельнічала 27 чалавек. Ля ўваходу на тэрыторыі Старога парку былі агучаныя афіцыйныя адказы зь Міністэрства працы й Нацбанку Беларусі на рэзалюцыю папярэдняга Народнага сходу, які прайшоў у Баранавічах 8 кастрычніка.

У Лідзе затрыманыя двое ўдзельнікаў Народнага сходу. Сярод іх Станіслаў Карабан і журналіст “Белсата” Сяргей Карпенка. У акцыі ўдзельнічала восем чалавек.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт