Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка падпісаў папраўкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.11.2011 14:43
Новыя законы "дэ-факта" робяць немагчымым правядзеньне масавых акцый.
Фота: charter97.orgФота: charter97.org

Аляксандар Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах і шэраг законаў, якія рэгулююць грамадзка-палітычную дзейнасьць у краіне. Новы закон аб масавых мерапрыемствах робіць больш жорсткімі правілы іх правядзеньня. Так, арганізацыя любога збору грамадзян павінна быць санкцыянаваная ўладамі — гэта тычыцца й флэшмобаў, і збору грамадзян, арганізаванага з выкарыстаньнем інтэрнэту. Акрамя таго, папраўкі ў заканадаўства робяць крымінальна каральным замежнае фінансаваньне недзяржаўных арганізацый.
Дакумэнт забараняе грамадзкім аб’яднаньням захоўваць грашовыя сродкі, каштоўныя мэталы й іншыя каштоўнасьці ў банках і крэдытна-фінансавых арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў.
Папраўкі востра скрытыкавалі беларуская апазыцыя ды недзяржаўныя арганізацыі. Ня ўводзіць у дзеяньне новыя законы Менск таксама заклікалі прадстаўнікі міжнароднай грамадзкасьці, у тым ліку Эўразьвяз і АБСЭ.

паводле БелаПАН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт