Гомель: чэмпіянат па скалалажаньні 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.12.2011 07:30
                    
                                 
                
                
                    У мерапрыемстве ўдзельнічае больш за 200 беларускіх спартсмэнаў.
                
                
                
                
               
                
                         
  Больш за 200 спартсмэнаў удзельнічаюць у чэмпіянаце Беларусі па спартыўным скалалажаньні, які праходзіць у Гомелі 9-11 сьнежня.
9 сьнежня на гомельскім скаладроме прайшлі спаборніцтвы на хуткасьць сярод дзяўчат і юнакоў.
У сваю чаргу, 10 сьнежня - спаборніцтвы на цяжкасьць, а 11-га — будуць падведзены вынікі, адбудзецца цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў.
Гомельскі скаладром лічыцца лепшым у Беларусі — яго стварыў майстар спорту СССР па альпінізме, трэнэр па скалалажаньні Валерый Отчык.
Спартсмэны й трэнэры спадзяюцца, што пасьля ўключэньня спартыўнага скалалажаньня ў праграму Алімпійскіх гульняў стаўленьне да гэтага віду спорту ў Беларусі зьменіцца ў лепшы бок
БелаПАН/аз