Logo Polskiego Radia
Print

На Лагойскай трасе пацярпелі 13 чалавек

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2011 13:33
Сутыкнуліся чатыры машыны, адна зь іх маршрутка.

/

Жудасная аварыя адбылася сёньня раніцай на Лагойскай трасе. Як паведамляюць сьведкі, у здарэньні ўдзельнічала чатыры аўтамабілі - маршрутнае таксі й тры легкавікі, пасьля сутыкненьня адзін зь якіх апынуўся ў кювеце. Адна з машын выскачыла на сустрэчную паласу.

Паведамляецца пра 13 пацярпелых, большасьць зь якіх знаходзіцца ў цяжкім стане. Рух быў паралізаваны на некалькі гадзінаў.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт