Logo Polskiego Radia
Print

Мытня перайшла на ўзмоцнены рэжым працы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.12.2011 13:04
Чакаецца павелічэньне таваратранспартных патокаў у пэрыяд пераднавагодніх і навагодніх сьвятаў.

/

Мытныя органы Беларусі з 15 сьнежня па 9 студзеня будуць працаваць ва ўзмноцненым рэжыме: чакаецца павелічэньне таваратранспартных патокаў у пэрыяд пераднавагодніх і навагодніх сьвятаў.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту, у пунктах пропуску цераз дзяржаўную мяжу павялічана колькасць дадатковых працоўных месцаў, пашыраны колькасны склад дзяжурных зьмен.

У дапаўненьне да ведамасных пунктаў мытнага афармленьня, дзе мытныя органы працуюць штодня, вызначаны ўнутраныя пункты мытнага афармленьня ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе таксама арганізавана праца ў выходныя й сьвяточныя дні.

У іншых ведамасных ПМА праца ажыцьцяўляецца ў звычайным рэжыме, аднак па матываваным запыце дэкляранта або мытнага прадстаўніка вытворчасьць мытнага афармленьня тавараў і транспартных сродкаў будзе забясьпечана ў выходныя й сьвяточныя дні.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт