Logo Polskiego Radia
Print

Пад кантролем КДБ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.01.2012 08:46
Расьсьледаваньне ўзломаў сайтаў chartyja97.org і electroname.com дало ашаламляльны вынік.

Facebook

/

Аказалася, што пад кантролем беларускіх спэцслужбаў доўгі час знаходзіліся кампутары, а таксама асабістая перапіска праз Skype, электронную пошту й сацыяльныя сеткі працаўнікоў рэдакцыі Хартыі ды іншых вядомых беларускіх журналістаў, палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і актывістаў.

Кантроль адбываўся з дапамогаю некалькіх скрыняў электроннай пошты. Аналіз прысланых вірусам логаў актыўнасьці заражанных кампутараў дазваляе сьцьвярджаць, што спэцслужбы незаконна праслухоўвалі рэдакцыю Хартыі, Ірыну Халіп, Марыну Коктыш, Сяргея Вазьняка, Паўла Марыніча, Алену Новікаву, Віктара Радзькова ды іншых. Прадпрымаліся спробы заражэньня кампутараў Беларускай асацыяцыі журналістаў, адваката Алеся Бяляцкага Дзьмітрыя Лаеўскага, каардынатара маўклівых акцыяў Вячаслава Дзіянава. Не вядома, ці гэтыя спробы былі пасьпяховымі.

Сетка працавала як мінімум зь ліпеня 2011 года. Менавіта тады заўважана першае задакумэнтаванае заражэньне аднаго з кампутараў. Былі скрадзеныя паролі ад Skype, сацыяльных сетак, e-mail, а нават паролі доступа да інтэрнэт-правайдэраў.

electroname.com/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт