Апазыцыя ў Салігорску набрала 87 прац.
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
12.01.2012 10:40
Паводле вынікаў апытаньня на сайце салігорскага райвыканкама, апазыцыйныя арганізацыі карыстаюцца найбольшай папулярнасьцю ў салігорскай моладзі.
На галоўнай старонцы партала www.soligorsk.by была разьмешчана апытанка: “Моладзевыя арганізацыі якой скіраванасці Вам цікавыя?” Варыянтаў адказаў ажно 15! Што нечакана, лідыруе адказ “апазыцыйнай скіраванасьці” – на сёньняшнюю раніцу каля 87% наведнікаў прагаласавалі за яго.
Наступныя па папулярнасці такія варыянты: “нацыялістычныя”, “навуковыя”, “рэлігійныя”, “праваабарончыя”. Варыянт “арганізацыі, якія падтрымоўваюць дзейсную ўладу” набраў сотыя долі адсотка, а спартовыя арганізацыі, нягледзячы на дзяржаўную прапаганду здаровага ладу жыцьця, атрымалі меней за 1,5%.
Выглядае, што такія вынікі галасаваньня – своеасаблівы флэшмоб мясцовага “Маладога Фронту”, бо актывісты распіярылі гэты адказ у сацыяльных сетках. Ускоснае сьведчаньне гэтаму, што на цяперашні момант апытанка зачыненая й замененая на іншую – “Інфармацыі зь якіх мясцовых СМІ вы аддаеце перавагу?”. Аднак вынікі той апытанкі засталіся дасяжныя на сайце, за “апазыцыйныя арганізацыі” так і засталося 87%!
Не менш за вынікі галасаваньня збдзіўляе сам факт наяўнасьці “апазыцыйнага” варыянту ў сьпісе. Відавочна, адміністратары выканкамаўскага сайта не чакалі падобнай рэакцыі ад сваіх наведнікаў. Дарэчы, беларукамоўнай вэрсыі ў сайта салігорскага райвыканкама дагэтуль няма.
Арцём Багданаў, Менск