Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка прызнаў вынікі “Эўрафэсту” фальсыфікаванымі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.02.2012 16:39
Віну ўсклаў на Латушку, Давыдзьку й Шакуціна.

/

Вынікі конкурсу “Эўрафэст” былі фальсыфікаваныя – пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, спэцыяльна прысьвечанай разгляду вынікаў музычнага конкурсу.

Лукашэнка заявіў, што па яго даручэньні акалічнасьцямі справы займаліся ажно дзьве групы. Віну за падтасоўку вынікаў конкурсу кіраўнік краіны ўсклаў на міністра культуры Паўла Латушку, кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку й кіраўніка акцыянэрнага таварыства “Амкадор” Аляксандра Шакуціна. “Літасьці ні да каго ня будзе,” – заявіў Лукашэнка й ня выключыў ўзбуджэньня крымінальнай справы.

У выніку міністры атрымалі вымовы. Нагадаем, што дзеля перамогі ляўрэаткі “Славянскага базару” Алены Ланской, у адборы на “Эўрабачаньне” магілёўскія й віцебскія чыноўнікі задзейнічалі “адміністрацыйны рэсурс”. На гэта патрэбная згода цэнтру, ані Давыдзька, ані Латушка такія пытаньні не вырашаюць – зазначаюць беларускія СМІ.

Наша Ніва /БелТА/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт