Logo Polskiego Radia
Print

Змаганьне "зь беларусіфікацыяй" працягваецца

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 20.03.2012 09:46
Гарадзенскаму Таварыству Беларускай Школы адмовілі ў прадастаўленьні памяшканьня для правядзеньня беларускамоўнай дыктоўкі.

Як патлумачыла старшыня арганізацыі Тацьцяна Канопкіна, гарадзенскае ТБШ накіравала афіцыйныя лісты ў мясцовы гарвыканкам, Міністэрства адукацыі й Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы з просьбай прадставіць памяшканьне ўнівэрсытэта для правядзеньня 25 сакавіка бягучага году беларускамоўнай дыктоўкі, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".

Днямі зь дзяржаўных установаў прыйшлі адмоўныя афіцыйныя адказы. Міністэрства адукацыі й Гарадзенскі гарвыканкам абгрунтоўваюць свае адмовы тым, што, маўляў, заяўнікі не прадставілі адпаведнай дамоўленасьці з унівэрсытэтам.

Пісьмовы адказ з адмоваю з унівэрсітэта будзе атрыманы сёньня.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт