Logo Polskiego Radia
Print

Уладзіслава Кавалёва расстралялі 15 сакавіка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.03.2012 12:30
Маці ня верыць у сапраўднасьць інфармацыі, пазначанай у „Пасьведчаньні аб сьмерці” сына.

/

Любоў Кавалёва, маці асуджанага й пакаранага сьмерцю за тэракт у менскім мэтро атрымала «Пасьведчаньне аб сьмерці» сына.

Сваякі дагэтуль ня ведалі, калі сьмяротны прысуд быў выкананы. Маці апошні раз бачыла сына падчас спатканьня 11 сакавіка. І яна не да канца ўпэўненая, што ў пасьведчаньні запісалі сапраўдную дату расстрэлу. „Чаму 13 і 14 сакавіка да Ўлада не пускалі адваката? Адвакат мусіў узгадніць з Уладам некаторыя моманты касацыйнай скаргі, якая так і не была пададзена! А 14 сакавіка ўвечары прагучала паведамленьне, што Аляксандр Лукашэнка не памілаваў хлопцаў. 16 прыйшла папера зь Вярхоўнага суда, што прысуд ужо выканалі…»

Атрымаўшы пасьведчаньне пра сьмерць сына, Любоў Кавалёва пайшла ў царкву. У памяць пра сына яна штодня запальвае сьвечкі.

яс/svaboda.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт