Logo Polskiego Radia
Print

Ці паслы РБ вернуцца ў ЭЗ?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.04.2012 10:55
Савіных: МЗС Беларусі разглядае пытаньне вяртаньня беларускіх паслоў у краіны ЭЗ.

/

Міністэрства замежных справаў Беларусі разглядае пытаньне аб вяртаньні беларускіх паслоў у краіны Эўразьвязу, дзе яны акрэдытаваныя.

„Пытаньне датычнае беларускіх паслоў знаходзіцца ў стадыі разгляду”, - заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у чацьвер на брыфінгу ў Менску.

Закранаючы пытаньне аб вяртаньні ў Менск паслоў Эўразьвязу, ён заўважыў, што афіцыйная пазыцыя беларускага МЗС з гэтай нагоды ўжо агучвалася. У той жа час, адзначыў А. Савіных, цалкам магчыма, што МЗС выкажацца па дадзеным пытаньні ў будучыні”.

interfax.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт