Адзе Райчонак – 75 год!
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
10.04.2012 19:06
-
Адзе Райчонак – 75 год.mp3
Юбілей сьвяткуе ўнікальная асоба, самая вядомая грамадзкая й культурная дзяячка Шаркоўшчыны.
Фота: westki.info
10 красавіка спаўняецца 75 год Адзе Райчонак, кіраўніцы культурна-адукацыйнага цэнтра імя Язэпа Драздовіча. Раней Ада Райчонак, якая жыве ў вёсцы Германавічы Шаркоўшчынскага раёну, працавала вясковай настаўніцай. Па сыходзе на пэнсію жанчына стварыла Музэй мастацтва й этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча ды недзяржаўны літаратурна-мастацкі імя свайго заўчасна памерлага сына - пісьменьніка й грамадзкага дзеяча Міхася Райчонка. У цэнтры імя Драздовіча рэгулярна праходзяць творчыя плэнэры, на якія зьязджаюцца людзі з усёй Віцебшчыны.
Таксама Ада Райчонак займаецца краязнаўствам і выдае газэту “Бацькаўшчына”. Няўмрысьлівая руплівіца выкупіла й прыводзіць у належны стан сядзібу сусьветна вядомага селекцыянера Сікоры. У плянах у грамадзкай дзяячкі – увекавечыць памяць Элі Пэральмана з Лужкоў, які адрадзіў іўрыт. Пра Аду Райчонак некалькі гадоў таму зьняў фільм “Галерэя Ады” рэжысэр Уладзімер Колас. Ада Райчонак – ляўрэатка прэміі “За свабоду думкі”, у адным шэрагу зь Някляевым і Барадуліным.
Беларуская служба Польскага радыё віншуе Аду Райчонак зь юбілеем ды зычыць ёй моцнага здароўя й сілаў на рэалізацыю ўсіх яе творчых задумаў!
Арцём Багданаў, Менск