Logo Polskiego Radia
Print

Атрошчанкава ня выпусьцілі зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.04.2012 14:41
Пры гэтым у яго была на руках даведка, што выезд яму дазволены.

Каардынатар “Эўрапейскай Беларусі” Аляксандар Атрошчанкаў зьбіраўся наведаць Вільню разам з жонкай у турыстычных мэтах. Напярэдадні ён атрымаў з аддзела па грамадзянстве й міграцыі Цэнтральнага раёну Менска даведку аб тым, што выезд за межы краіны яму дазволены.
Аднак на станцыі «Гудагай» Атрошчанкава зьнялі зь цягніка, забралі пашпарт і пасьля праверкі дадзеных заявілі, што выезд з краіны яму забаронены. У яго пашпарт памежнікі паставілі адпаведны штамп.

Хартыя'97/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт