Logo Polskiego Radia
Print

У Гoрaднi адмянілі канцэрт „Тройцы”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2012 15:45
Арганізатары патлумачылі, што кепска прадаюцца квіткі.

/

26-га красавіка ў Гoрaднi мусіў адбыцца канцэрт гурту „Тройца”. На сайце калектыву паведамляецца, што канцэрт адменены. Ён мусіў прайсьці ў залі ўнівэрсітэта імя Янкі Купалы.

Як паведаміў чалец гурту „Тройца” Юрый Паўлоўскі, прычына адмены — слабыя продажы квіткоў.

„За тыдзень да канцэрту абласная філярмонія нібыта рэалізавала толькі каля 50 квіткоў”.

Па словах Паўлоўскага, ім прапаноўвалі перанесьці канцэрт на восень, але гурт найхутчэй адмовіцца, бо не задаволены падобнай арганізацыяй.

Бліжэйшы канцэрт „Тройца” ў Менску адбудзецца 3-га чэрвеня.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт