Logo Polskiego Radia
Print

Казачны сьвет Алега Ткачова (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.04.2012 10:53
  • Казачны сьвет.mp3
Нязвыклых красналюдкаў і звяркоў з шамоту можна паглядзець гарадзенскай галерэі.

/

Казачны сьвет, увасоблены ў керамічных скульптурах, прапанаваў наведвальнікам гарадзенскай галерэі „Ў майстра” мастак з Бабруйску Алег Ткачоў.

На жаль сам Алег Ткачоў ня змог прыехаць на акрыцьцё вэрнісажу сваіх керамічных фантасмагорый у Горадню. Затое дакладную характарыстыку ягонай тволрчасьці дае мастацтвазнаўца галерэі „Ў майстра” Ала Матук.

Ала Матук: Гэта кераміка настрою, кераміка карыкатурная, жанравая й экспрэсіўная. Кожная ягоная праца – гэта ня проста скульптурная кампазыцыя, гэта глыбокі філязоўскі й мастацкі вобраз. Шамот – гэта вельмі ўдзячны керамічны матэрыял, які структураваны, порысты й сама фактура ўжо выйгрышная ў кожнай кампазыцыі...

Сапраўды працы бабруйскага мастака выпраменьваюць пазытыўную энергетыку й радуць вока гледача.

Вэрнісаж керамікі Алега Ткачова можна будзе аглядаць у галерэі „Ў майстра” да 20-га траўня.

Вацлаў Галімскі, Горадня

/

/

/

/

ФОТА: Вацлаў Галімскі

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт