Маладафронтаўца пакінулі ў ізалятары
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.05.2012 11:11
Пасьля 15-суткавага арышту Міхася Мускага затрымалі да чарговага суда, які адбудзецца ў панядзелак.
У пятніцу маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка, Раман Васільеў і Міхась Мускі павінны былі выйсьці зь ізалятара на Акрэсьціна пасьля адбыцьця 15-ці суткаў арышту.
Аднак Міхась Мускі на волі не апынуўся. У дзяжурнай частцы ЦІП паведамілі, што юнак затрыманы да суда, паседжаньне адбудзецца ў панядзелак у судзе Маскоўскага раёна.
Паводле праваабаронцы Насты Лойкі, хутчэй за ўсё Міхасю інкрымінуюць „дробнае хуліганства”. Праўдападобна затрыманьне Мускага зьвязанае з тым, што ён адмаўляецца праходзіць тэрміновую службу ў войску й патрабуе альтэрнатыўную.
Міхасю выдалі павестку ў ваенкамат на 14-га траўня, і хутчэй за ўсё яго прывязуць туды пад канвоем.
Mfront.net /аз