Logo Polskiego Radia
Print

Вяртаецца кантроль на польскіх межах

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 02.06.2012 18:37
Мытна-пашпартны кантроль узнаўляецца ў сувязі з Эўра-2012.

Зь сёньняшняга дня па 1 ліпеня на польскіх межах, якія зьяўляюцца ўнутранымі межамі Эўразьвязу, уводзіцца памежны кантроль. Перасякаць мяжу на аўто можна будзе ў строга вызначаных месцах. У аэрапортах праверцы можа быць падвергнутыя пасажыры, якія сьледуюць з краін Шэнгенскай зоны.

Міністэрства ўнутраных спраў нагадвае, што кожны іншаземец павінен мець пры сабе дакумэнты, якія пацьвярджаюць грамадзянства, а пры неабходнасьці – сапраўдную візу.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт