Logo Polskiego Radia
Print

Буслы ў Інтэрнэце. Зазірні ў птушыны рай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.06.2012 10:48
Ужо некалькіх дзён у Інтэрнэце можа назіраць за жыцьцём буслоў.

Іх гняздо знаходзіцца ў польскай вёсцы Клопат.

Гэта адзінае месца ў Польшчы, дзе знаходзіцца музэй прысьвечаны гэтым птушкам.

Навукоўцы ўсталявалі камэру на даху музэйнага будынку. Яна скіравана на бусьлінае гняздо, што месьціцца на суседнім слупе. Дзякуючы новай тэхналёгіі кожны жадаючы можна назіраць за жыцьцём мясцовых буслоў. Адрас інтэрнэт сайта: http://cb-net.pl/mbb.

Пакуль яшчэ выява не дасканалая і могуць быць перабоі сыгналу. Гэта вынікае з таго, што абсталяваньне ўсё яшчэ знаходзіцца ў фазе выпрабаваньня. Аднак навукоўцы з Унівэрсытэту Зялёна-Гура абяцаюць неўзабаве наладзіць бездакорную працу камэры і стварыць магчымасьць хуткага прагляду, - кажа др. Марцін Бахэнскі.

Клопат — гэта асаблівае месца для аматараў буслоў. Вёска ляжыць на тэрыторыі Кшэсіньскага ляндшафтнага парку, які ахапляе вільготныя лугі і пашы ў даліне ракі Одэр-Ніса Лужыцкая, а таксама фрагмэнты прыбярэжных вярбовых і тапаліных лясоў. Гэткія ўмовы — рай для буслоў.

У гэтым годзе буслы зьвілі ў вёсцы Клопат ды ў навакольлі больш за 2о гнёздаў, у 16 з іх іх ужо вылупіліся бусьляняты. Навукоўцы налічылі як мінімум 24 птушанят. Дакладныя дадзеныя будуць вядомыя напрыканцы чэрвеня, калі пачнецца акальцоўваньне маладых буслоў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт