Logo Polskiego Radia
Print

Візыт патрыярха Кірыла

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.06.2012 15:16
Патрыярх Масквы ды ўсяе Расеі Кірыл выступіць з дакладам у варшаўскім Каралеўскім замку.

Патрыярх Масквы ды ўсяе Расеі Кірыл выступіць з дакладам у варшаўскім Каралеўскім замку. Іерарх прыбудзе ў Польшчу з афіцыйным візытам 16 жніўня. Выступленьне патрыярха пройдзе ў рамках цыклу дэбат пад назвай “Польшча-Расея. Узаемны партрэт. Паміж гісторыяй і сучаснасьцю”, які адбываецца менавіта ў Каралеўскім замку. Тут жа патрыярх Кірыл сустрэнецца з прадстаўнікамі польскага сьвету навукі, культуры й палітыкі. Акрамя таго, іерарх расейскай праваслаўнай царквы падпіша зварот да народаў Расеі й Польшчы супольна з прадстаўніком польскага каталіцкага касьцёла. З польскага боку дакумэнт замацуе подпісам старшыня Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы арцыбіскуп Юзэф Міхалік.
Патрыярх Масквы і ўсяе Расеі Кірыл прыбудзе ў Польшчу па запрашэньні Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт