Гайсёнку ўручылі зварот ПАРЭ
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
28.06.2012 14:05
Днямі ў Страсбургу дэклярацыю падпісалі дэпутаты зь некалькіх дзясяткаў краін, прадстаўнікі розных палітычных фракцыяў.
У дакумэнце, перададзеным беларускаму амбасадару ў Варшаве, дэпутаты Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы патрабуюць неадкладнага вызваленьня Анджэя Пачобута. Днямі ў Страсбургу дэклярацыю падпісалі дэпутаты зь некалькіх дзясяткаў краін, прадстаўнікі розных палітычных фракцыяў. Падпісанты закліка зьвяртаюць увагу на тое, што журналіста арыштавалі за тое, што ён выявіў нявыгадныя для ўладаў факты. У дакумэнце зазначана, што жыхары Эўропы маюць сьвядомасьць вялікай каштоўнасьці, якой зьяўляецца свабода прэсы.
Дакумэнт беларускаму амбасадару ўручыў дэпутат польскага Сэйму Анджэй Галіцкі - чалец ПАРЭ, ініцыятар акцыі.
кр