Logo Polskiego Radia
Print

Палякі таўсьцеюць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.06.2012 16:00
Харчовыя прывычкі палякаў зьмяняліся разам са зьменай палітычнай сыстэмы ў краіне, - лічаць экспэрты.

/

У амаль кожнага другога дарослага паляка лішняя вага. Рост
масы цела прычыняецца да павелічэньня рызыкі захвoрвaньня цукровым дыябэтам, хваробамі крывяноснай сыстэмы ці ракам, - перасьцерагаюць лекары.

Старшыня Польскага таварыства дасьледаваньня атлусьценьня доктар Магдалена Альшанэцка-Гліняновіч паведамляе, што ажно 40% палякaў, якім больш за 65 гадоў, маюць лішнюю вагу, а 30% зь іх - атлусьценьне.

Магдалена Альшанэцка-Гліняновіч: Што палякі таўсьцеюць, бачна проста на вуліцы. Калі гаворка ідзе пра гэтую праблему ў папуляцыі старэйшых грамадзянаў, дык Польшча не адстае ўжо ад ЗША - праблема aтлусьценьня датычыць таго ж самога адсотка грамадзянаў. У гэтым аспэкце Польшча дагнала ЗША.

Старшыня Польскага таварыства дасьледаваньня атлусьценьня зазначае, што харчовыя прывычкі палякаў памяняліся разам са зьменай палітычнай сыстэмы ў краіне.

Магдалена Альшанэцка-Гліняновіч: Неабмежаваны доступ да высокапераапрацаванага харчаваньня, да прадуктаў тыпу фаст-фуд, салодкіх газаваных напояў некалі быў нечым новым, можна сказаць, подыхам Захаду й свабоды, а пазьней стаў ужо харчовай прывычкай.

Паводле доктар Альшанэцкай-Гліняновіч, большасьць тоўстых людзей хоча пахудзець, але хутка. Гэта аднак некарысна для здароўя й зрэдку дае спадзяваныя вынікі. Зьмяншэньне вагі не павінна перавышаць аднаго кіляграма ў тыдзень. Сапраўднае паляпшэньне стану здароўя дае пахудзеньне на 10% цягам 3-6 месяцаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт