Logo Polskiego Radia
Print

Кракаў: 600 чалавек адначасова таньчылі кракавяк

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 01.07.2012 12:20
296 пар пабілі сусьветны рэкорд. Іх учынак увойдзе ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

PAP/Jacek
PAP/Jacek Bednarczyk

На Галоўным рынку Кракава 296 пар адначасова таньчылі кракавяк. Учынак аматараў танцаў увойдзе ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

У імпрэзе ўдзельнічалі танцавальныя гурты, турысты й звычайныя жыхары старадаўняй польскай сталіцы. Перад супольным танцам адбыліся кароткія майстар-клясы.

Ініцыятарам акцыі выступіў Моладзевы цэнтар у Кракаве. Супольным кракавякам ён вырашыў адзначыць сваё 60-годзьдзе.

Дарэчы, апрача польскіх танцавальных калектываў, кракавяк таньчылі гурты з Латвіі, Макэдоніі й Турцыі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт