Logo Polskiego Radia
Print

Варшава вызваляе 4 расейскіх заўзятараў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 04.07.2012 16:53
Іх выпускаюць пад парукі расейскага консула.

Польскія
Польскія хуліганы нападаюць на расейскага "ультрас".

Хутка з-пад арышту будуць вызваленыя чацьвёра расейскіх футбольных фанатаў затрыманыя 12 чэрвеня ў Варшаве. Польская пракуратура згадзілася вызваліць расейскіх грамадзянаў па асабістым паручальніцтве консула Расеі.

Акружны пракурор Варшавы выпусьціў заўзятараў пасьля таго, як дыплямат паабяцаў, што падазраваныя ў хуліганстве ня будуць перашкаджаць сьледзтву. Пакуль што іх справа знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі й не перададзена ў суд. Чатырох расейцаў падазраюць ва ўдзеле ў бойцы.

IAR/ап

tags: EURO-2012
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт