Logo Polskiego Radia
Print

Завяршаецца эвакуацыя турыстаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.07.2012 16:57
Да гэтай пары акцыя эвакуацыі кліентаў „Sky Club” у Польшчу каштавала больш за 3 мільёны злотых.
fot. PAP/Radek Pietruszka

Сёньня ў Польшчу вярнулася чарговая група турыстаў, кліентаў турагенцтва „Sky Club”, якое на мінулым тыдні аб’явіла банкруцтва.

За мяжой застанецца толькі 440 чалавек, якія змогуць закончыць адпачынак і плянава вярнуцца ў Польшчу, - заявіў маршал мазавецкага ваяводзтва Адам Струзік.

Менавіта згаданая ўстанова й польскія дыпляматычныя службы зь мінулага чацьвярга арганізоўваюць эвакуацыю кліентаў турагенцтва „Sky Club”, між іншым, з Турцыі, Эгіпту, Грэцыі, Тунісу.

Да гэтай пары акцыя каштавала больш за 3 мільёны злотых (амаль 950 тысячаў эўра). Грошы выдаткоўваюцца са страхавога полісу турагенцтва.

У Польшчу вярнуліся ўжо больш за 4 тысячы кліентаў „Sky Club”. Эвакуацыя завершыцца 17 ліпеня.

У моманце, калі турагенцтва „Sky Club” аб’явіла банкруцтва, за мяжой адпачывала амаль 5 тысячаў кліентаў фірмы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт