Logo Polskiego Radia
Print

Санаторыі на продаж

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 25.07.2012 14:32
Прадстаўнікі польскіх прафсаюзаў заклікаюць да памяркоўнасьці падчас прыватызацыі санаторыяў.

Урад хоча прадаць санаторныя ўстановы ў Калабжэгу, Цехацінку, Буска-Здроі, Лёндку-Длугаполі, Рыманове-Здроі й Сьвінавуйсьці.

Адзіны дзяржаўны санаторый застанецца ў Крыніцы. Прафсаюзныя актывісты непакояцца, што прыватызацыя санаторыяў абмяжуе доступ пацыентаў да рэабілітацыйных паслугаў. Акрамя таго санаторыі, якія выстаўляюцца на продаж, маюць крыніцы мінэральных водаў, салянкі ці гразі, якія новыя ўладальнікі могуць зьліквідаваць у выпадку нерэнтабельнасьці. На дадатак цэны могуць аказацца настолькі высокія, што Нацыянальны фонд здароўя ня купіць пуцёвак для пацыентаў.

Урад супакойвае, што прыватызацыя ня будзе перашкодай для пацыентаў, паколькі ў Польшчы шмат гадоў дзейнічаюць як дзяржаўныя, так і прыватныя санаторыі, дзе лечацца таксама пацыенты па пуцёўках з фонду здароўя.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт