68- я ўгодкі генацыду цыганоў
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
02.08.2012 14:28
2 жніўня 1944 году гітлераўцы пачалі ліквідацыю цыганскага лягера сьмерці ў Auschwitz-Birkenau.
Было зьнішчана каля 3 тысяч цыганскіх вязьняў. Цыганы былі трэцяй па колькасьці вязьняў нацыянальнай групай у Асьвенцыме пасьля палякаў і габрэяў. Праз лягернае пекла прайшло каля 23 тысяч цыганоў, хаця зарэгістравана ў лягерных картатэках толькі 21 тысячу вязьняў.
Ноччу з 2 на 3 жніўня ў газавыя камэры трапілі 2897 жанчын, дзяцей і мужчынаў.
Пасьля ліквідацыі цыганскага лягера на ягоным месцы быў створаны часовы лягер для габрэяў.
2 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень памяці аб генацыдзе цыганскага народу.
кр