Logo Polskiego Radia
Print

Рызыкуе як лекар

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.08.2012 15:09
Колькасьць пацыентаў, якія грубіяняць лекарам, з кожным годам павялічваецца.
/

Лекар – вельмі рызыкоўная прафэсія. Здавалася б, што гэтая прафэсія не нясе вялікіх пагрозаў чалавеку, які яе выконвае, але “Dziennik – Gazeta Prawna” мяркуе, што сытуацыя зьмяняецца. У Сыстэму маніторынгу агрэсіі ў службе аховы здароўя паступае ўсё больш сыгналаў, што колькасьць пацыентаў, якія грубіяняць лекарам, з кожным годам павялічваецца. Некаторыя шпіталі пачалі ўжо працаўладкоўваць ахоўнікаў, якія абароняць лекараў ад агрэсіўных пацыентаў.

Пацыенты злуюцца, калі ад іх патрабуюць дакумэнты мэдычнай страхоўкі, або лекар ня можа прапісаць лячэньня, паколькі шпіталь не атрымаў грошай з Нацыянальнага фонду здароўя, здараюцца выпадку агрэсіі піяных пацыентаў.

Паралельна нарастае праблема паклёпніцтва на лекараў і інтэрнэце. Гэтым займаюцца ня толькі пацыенты, але таксама іншыя дактары, якія такім чынам імкнуцца пашкодзіць канкурэнтам. Вельмі цяжка змагацца з такімі паклёпамі, а паліцыя вельмі неахвотна бярэцца за гэтыя справы. А ня так ужо й цяжка знайсьці віноўнага, калі прысьвяціць справе крыху часу. Лекары павінны як мага часьцей зьвяртацца ў паліцыю, каб паказаць людзям, што й лекар, і мэдсястра працуюць на карысьць грамадзтва, і нельга ім грубіяніць без пакараньня.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт