Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз неўзабаве пачне палохаць курыльшчыкаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.08.2012 18:05
Ужо 11 краінаў ЭЗ публікуюць на пачках здымкі рака лёгкіх ці дзёснаў.

Фота:
Фота: AFP

У Эўропе настаюць цяжкія часы для курыльшчыкаў. Усьлед за Аўстраліяй Эўразьвяз плянуе забавязаць тытунёвыя кампаніі ўвесьці аднолькавыя ўпакоўкі для цыгарэтаў - са страшнымі карцінкамі, якія адахвочваюць ад паленьня.

Здымкі рака дзёснаў ці лёгкіх ўжо публікуюць на цыгарэтных пачках у Бэльгіі ды Вялікабрытаніі. Урад Польшчы пакуль не гарыць жаданьнем увесьці такую норму. Як паказвае статыстыка, большасьць асобаў пачынае кар’еру курыльшчыка ва ўзросьце ад 13 да 24 гадоў. Чым раней заканадаўства пра “антынікатынавыя карцінкі” ўступіць у сілу, тым менш моладзі прызвычаіцца да паленьня – кажуць экспэрты.

Брусэль можа ўвесьці аднолькавыя пачкі з карцінкамі, якія наглядна папярэджваюць пра вынікі паленьня, толькі тады, калі гэта згодзяцца зрабіць усе дзяржавы Эўразьвязу. 11 краінаў ужо публікуюць непрыемныя здымкі . Польшча – пакуль не, хоць адпаведную канвэнцыю Варшава падпісала яшчэ 8 гадоў таму.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт