Logo Polskiego Radia
Print

Прадаецца замак

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 21.08.2012 14:22
На поўдні Польшчы на продаж выстаўлена надзвычай прыгожая рэзыдэнцыя 16 стагодзьдзя.

Фота:
Фота: e-sandomierz.pl

У Польшчы прадаецца замак. На продаж выстаўлены палацава-паркавы комплекс ў Баранаве Сандамірскім – адзін з галоўных помнікаў архітэктуры Прыкарпацьця.

Гэта магнацкая рэзыдэнцыя XVI стагодзьдзя, пярліна архітэктуры Рэнэсансу, адзін з найлепш захаваных аб’ектаў гэтага пэрыяду ў Эўропе. Замак акружаны паркам плошчай у 14 гектараў. Сёньня ў рэзыдэнцыі месьціцца гатэль і поле для гольфу.

5 гадоў таму польская дзяржава перадала замак у кіраваньне Агенцтву разьвіцьця прамысловасьці. Аднак урадавае агенцтва заявіла, што больш ня можа займацца такой дзейнасьцю, таму прадае замак у прыватныя рукі.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт