Logo Polskiego Radia
Print

IPN страціў сядзібу ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.08.2012 16:33
Міністэрствы фінансаў і дзяржаўнай маёмасьці не былі зацікаўленыя пакупкай будынку.

/

Інстытут нацыянальнай памяці павінен пакінуць сваю галоўную сядзібу ў Варшаве. Фірма „RUCH S.A” - уласьнік будынку, прадала нерухомасьць.

Прэс-сакратар інстытуту Анджэй Арсэнюк скардзіцца, што Міністэрства дзяржаўнай маёмасьці й Міністэрства фінансаў не былі зацікаўленыя набыцьцём будынку ў якім разьмяшчалася сядзіба Інстытуту нацыянальнай памяці.

Анджэй Арсэнюк: Фірма „RUCH S.A.” размаўляла зь кіраўніцтвам інстытуту наконт пакупкі будынку. З гэткай прапановай яна зьвярталася таксама да Міністэрства фінансаў. Зразумела, мы разумелі, што калі міністар фінансаў не адрэагуе на нашыя просьбы вырашыць пытаньне ўласнасьці будынку, то справа можа закончыцца менавіта такім чынам.

Фірма „RUCH S.A.” прапанавала Міністэрству дзяржаўнай маёмасьці пакупку будынку ў якім разьмяшчаецца сядзіба Інстытуту нацыянальнай памяці за 30 мільёнаў злотых (амаль 7,5 мільёнаў эўра). Але міністэрства не было зацікаўленае прапановай, падобным чынам, як і міністэрства фінансаў.

Інстытут нацыянальнай памяці ўзьнік у 1998 годзе. Гэтая ўстанова займаецца рассьледаваньнем злачынстваў супраць польскага народу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт