Logo Polskiego Radia
Print

Праблемы турыстычнай галіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2012 17:18
Польскія турагенцтвы пазьбягаюць абавязку перадачы штогадовых фінансавых справаздачаў.

Ад пачатку года ў Польшчы банкрутавалі або спынілі сваю дзейнасьць 9 турыстычных агенцтваў. Для тысячаў турыстаў гэта азначала страту грошай ды нечаканы канец замежных экскурсіяў.

Паводле фірмы „Euler Hermes”, цягам апошніх 8 месяцаў штогадовыя фінансавыя справаздачы за 2011 год ў Агульнапольскі судовы рэестр перадалі толькі 10 на 20 дасьледаваных турагенцтваў. Гэта на шмат менш у параўнаньні зь 2010 годам.

На думку аўтараў справаздачы, гэта сьведчыць пра тое, што турагенцтвы пачынаюць пазьбягаць абавязку перадачы штогадовых справаздач наконт сваёй фінансавай сытуацыі. Гэты факт ды рэкордная колькасьць банкруцтваў патрабуюць ставіцца да паслугаў турагенцтваў у Польшчы больш асьцярожна, - раяць экспэрты.

Яны тлумачаць, што турыстычныя агенцтвы дзейнічаюць на вельмі зьменлівым рынку, якому характэрная высокая сэзоннасьць бізнэсу й рызыка геапалітычных зьмен у асабліва папулярных сярод турыстаў краінах. Тым ня менш, фактар, ад якога галіна турызму пакутуе найбольш - гэта курсавыя розьніцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт