Польскі Давос у крызысныя часы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.09.2012 11:41
Пачынаецца 22 Эканамічны форум у Крыніцы.
Сярод гасьцей — дзейсны прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі й былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса.
Форум пачнецца сёньня апоўдні й працягнецца да чацьвярга - 6 верасьня. Ён прысьвечаны ў асноўным новаму бачаньню падчас крызысу ў Эўропе й сьвеце. Сёлета на польскі Давос, так кажуць пра форум у Крыніцы, чакаецца прыезд больш за 2500 тысяч гасьцей з Эўропы, Азіі й ЗША. Гэта палітыкі, эканамісты, аналітыкі, прадстаўнікі буйных карпарацый, няўрадавых арганізацый і каля пяцісот журналістаў. У Крыніцу прыедуць прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі й прэзыдэнт Харватыі Іва Ёспавіч. Спэцыяльным госьцем будзе былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса.
Удзельнікі форуму паспрабуюць адказаць на самыя важныя пытаньні, якія эўрапейцы задаюць сабе сёньня. У праграме форуму 6 пленарных пасяджэньняў і больш за 100 дыскусій.
Форум у Крыніцы зьяўляецца адным з найважнейшых эканамічных падзей у нашай частцы Эўропы. Арганізатар імпрэзы — Усходні інстытут.
юл